DiscoverГаворыць ГроднаБасанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"
Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"

Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"

Update: 2023-12-14
Share

Description

Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!”

У сёмым выпуску літаратурнага сезону падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына і Антон расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і ваколіцы”.

Чытаць гэты твор - як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі (што гэта такое - глядзі тут: https://hrodna.life/articles/grodzenskaya-brukavanka/). Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок - пачынаючы ад Скідзеля.

А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды - бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх.

Паслухайце, што “Гаворыць Гродна” пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання!

Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G... і ... ваколіцы” можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar

Больш даведацца пра аўтара:

Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.

Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!


Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"

Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"